SUMMARY OF THE RULES OF CAMELOT

In the Belarusian Language

 

Text and Diagrams © 1999-2012 Michael Wortley Nolan and the World Camelot Federation

Translation courtesy of Viktoryia Smatrytskaya

 

(Please note that what follows is the translation of a general summary of Camelot rules; it is not a translation of the World Camelot Federation Official Rules of Camelot.)

 

Камялот  гуляюць паміж двума супернікамі, якія рухаюцца па чарзе на дошцы ў 160 квадратаў. Кожны ўдзельнік абараняе свой Замак, які складаецца з двух квадратаў на яго канцы дошкі. Кожны ўдзельнік пачынае з 14 фігур: чатыры Рыцара і дзесяць Збраяносцаў.

 


Зыходнае становішча


Існуюць чатыры тыпы рухаў:

 

1. Звычайны Ход:  Фігура (Рыцар або Збраяносец) можа перамясціцца  на 1 квадрат у любым накірунку на суседні пусты квадрат.

 

Звычайны Ход

 

2. Ход  Галопам: Фігура (Рыцара або Збраяносец) можа пераскочыць у любым накірунку праз  сваю фігуру, якая займае змежны квадрат, каб заняць пустое месца адразу за ей.  Фігуры, праз якія пераскочылі, застаюцца на дошцы. Удзельнік можа пераскочыць праз больш чым  адну фігуру падчас аднаго ходу. Удзельнік  не мае права выкарыстаць Ход галопам, калі рух пачынаецца і заканчваецца на тым жа квадраце. Удзельнік можа выбраць не выкарыстоваць Ход Галопам.

 

                      

Ход Галопам                                               Пасля Ходу Галопам

 

3. Захоп: Фігура (Рыцар або Збраяносец) можа скокнуць у любым накірунку праз фігуру праціўніка, якая займае змежны квадрат, і заняць пустое месца адразу за ей.  Фігуры праціўніка, праз якія перескачылі,  здымаюцца з дошкі. Удзельнік павінен зрабіць скок-захоп, калі адна з яго фігур знаходзіцца побач з неабароненай фігурай праціўніка. Пасля Захопу адной фігуры, той, хто пераскачыў павінен працягваць рух калі есць магчымасць захапіць яшчэ адну фігуру праціўніка, калі ўдзельнік можа дасягнуць квадрат побач з гэтай фігурай. Удзельнік мае права выбраць, якую фігуру праціўніка захапіць, і з дапамогай якой яго фігуры зрабіць Захоп. Пры неабходнасці Захопу, удзельнік можа, калі гэта магчыма, выкарыстаць прыем Атака Рыцара замест. Удзельнік можа ігнараваць свае абавязацельствы зрабіць Захоп толькі тады, калі падчас яго папярэдняга кроку, ён адправіў сваю фігуру праз фігуру праціўніка ў свой Замак. У гэтым выпадку  ён павінен неадкладна вывесці сваю фігуру з свайго Замку.

 

                      

Захоп                                                     Пасля Захопу

 
4. Атака Рыцара: Рыцар можа аб'яднаць Галоп і Захоп у адзін ход. Гэты рух – Атака Рыцара- пачынаецца з Галопу і толькі потым пераходзіць у Захоп. Рыцар ніколі не абавязаны рабіць Атаку Рыцара. Калі падчас Галопу Рыцар аказваецца ў клетцы побач з праціўнікам і можа зрабіць Захоп, ен павінен выкарыстаць гэту магчымасць, выключаючы выпадкі, калі пазней у тым жа руху ён можа захапіць  фігуру праціўніка ў іншым месцы. Захапіўшы фігуру праціўніка,  удзельнік павінен працягваць , калі Рыцар удзельніка дасягае квадрат побач з яшчэ адной фігурай праціўніка.

 

                      
Атака Рыцара                                         Пасля Атакі Рыцара

 

Удзельнік не мае права выкарыстоўваць Звычайны Ход або Галоп, каб трапіць у свой Замак. Удзельнік можа рабіць Захоп, або зрабіць частку Атакі Рыцара каб дабрацца да свойго Замку. Калі ўдзельнік трапляе ў свой Замак праз Захоп, ён павінен працягваць гэты рух са свайго Замку калі гэта магчыма. Удзельнік, які трапіў у свой Замак праз Захоп, павінен, на яго наступным ходзе, выйсці са свайго Замку без выключэння. Удзельнік, які пакідае свой Замак павінен выкарыстаць Захоп,калі гэта магчыма, замест Звычайнага Ходу або Галопу.

Фігура ўдзельніка, якая апынулася ў Замку суперніка не можа выйсці, але ўдзельнік мае права перанесці сваю фігуру з аднаго квадрату Замку праціўніка ў іншы,  але гэта права абмежавана двума перамяшчэннямі падчас гульні.

Існуе тры розных спосабу выйграць гульню:

1. Удзельнік перамяшчае дзве яго фігуры ў Замак суперніка.

 


Белыя выйграюць перамяшчаючы дзве фігуры ў Замак чорных

 

2. Удзельнік захоплівае ўсе фігуры праціўніка, калі сам мае дзве або больш фігуры.

 


Белыя выйграюць захапіўшы ўсе фігуры чорных

 

3. Удзельнік мае дзве або больш фігуры, а яго супернік не можа зрабіць ход.

 


Белыя выйграюць таму што ў чорных няма хадоў

 

Партыя сканчаецца ўнічыю, калі ў абодвух удзельнікаў застаецца не больш чым адна фігура.

 

Унічыю